Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 23:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

ён быў знатнейшы за трыццаць, але з тымі трыма не раўняўся. І паставіў яго Давід бліжэйшым выканаўцам сваіх загадаў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Быў ён паважаны сярод трыццаці, але тым тром не дараўняўся. І Давід паставіў яго над вартаю сваёй.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А быў ён даволі вядомы з тых трыццаці; але з тымі трыма не зраўняўся. І Давід паставіў яго ў сябе на чале світы сваёй.

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 23:23
7 Крыжаваныя спасылкі  

І быў Ёаў пастаўлены над усім войскам Ізраільскім, а Ванэя, сын Ёдаеў, - над Хэлэтэямі і над Фэлэтэямі;


вось, што зрабіў Ванэя, сын Ёдаеў, і ён быў у славе ў трох адважных;


Асаіл, брат Ёава - у ліку трыццаці; Элханан, сын Дадо, зь Віфляема,


А ў Бэце і ў Бэроце, гарадах Адраазаравых, узяў цар Давід вельмі многа медзі.


гэты Ванэя - адзін з трыццаці адважных і начальнік над імі, і ў ягоным аддзеле быў Амізавад, сын ягоны.


І калі б хто напаў на другога, дык выстаяць двое супраць таго. І нітка, ссуканая з трох, ня скора парвецца.


І адказваў Ахімэлэх цару і сказаў: хто з усіх рабоў тваіх такі верны, як Давід? ён і зяць цароў, і выканаўца загадаў тваіх, і шанаваны ў доме тваім.