Пайшоў зь ёю і муж яе і з плачам праводзіў яе да Бахурыма; але Авэнір сказаў яму: ідзі назад. І ён вярнуўся.
2 ЦАРСТВАЎ 19:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пасьпяшаўся Сэмэй, сын Геры, Веньямініцянін з Бахурыма, і пайшоў зь Юдэямі насустрач цару Давіду, Біблія (пераклад А.Бокуна) І вярнуўся валадар, і прыйшоў да Ярдану. А Юда прыйшоў у Гільгал, каб прыйсьці на спатканьне валадару, каб перавесьці яго праз Ярдан. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Сямэй, сын Гэра, бэньямінец з Бахурыма, паспяшаўся і выйшаў з людзьмі Юды насустрач цару Давіду; |
Пайшоў зь ёю і муж яе і з плачам праводзіў яе да Бахурыма; але Авэнір сказаў яму: ідзі назад. І ён вярнуўся.
Вось яшчэ ў цябе Сэмэй, сын Геры Веньямініцяніна з Бахурыма: ён ліхасловіў мяне цяжкім ліхаслоўем, калі я ішоў у Маханаім; але ён выйшаў насустрач мне каля Ярдана, і я прысягнуў яму Госпадам, кажучы: я не заб'ю цябе мечам.
І адказаў сатана Госпаду і сказаў: скуру за скуру, а за жыцьцё сваё аддасьць чалавек усё, што ёсьць у яго;
Мірыся з праціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе зь ім, каб не аддаў цябе праціўнік судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе слузе, і ня ўкінуў цябе ў цямніцу;
І ты пайдзі раней за мяне ў Галгал, куды і я прыйду да цябе дзеля прынясеньня цэласпаленьня і мірных ахвяраў; сем дзён чакай, пакуль я ня прыйду да цябе, і тады пакажу табе, што табе рабіць.