Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 10:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 І ты пайдзі раней за мяне ў Галгал, куды і я прыйду да цябе дзеля прынясеньня цэласпаленьня і мірных ахвяраў; сем дзён чакай, пакуль я ня прыйду да цябе, і тады пакажу табе, што табе рабіць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І пойдзеш ты перад абліччам маім у Гільгал, а я прыйду да цябе, каб скласьці ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя. Чакай мяне сем дзён, аж пакуль я прыйду да цябе, каб навучыць цябе, што маеш рабіць».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 І пойдзеш ты перада мной у Галгал. А я прыйду да цябе, каб скласці ахвяры цэласпалення і каб прынесці ахвяру прымірэння. Чакай сем дзён, аж пакуль я прыйду да цябе і навучу цябе, што маеш рабіць».

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 10:8
7 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ўвесь Ізраіль пачуў, што разьбіў Саўл ахоўны атрад Філістымскі і што Ізраіль зрабіўся ненавісны Філістымлянам, дык люд сабраўся да Саўла ў Галгал.


Але Самуіл сказаў: як меч твой жанчын пазбаўляў дзяцей, так маці твая сярод жанчын хай пазбудзецца сына. І расьсек Самуіл Агага прад Госпадам у Галгале.


і няхай прынясе зь мірнай ахвяры ў ахвяру Госпаду тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбтовую костку, і лой, што на вантробах, і ўвесь здор, што на вантробах,


І выйшаў народ зь Ярдана на дзясятым дні першага месяца і атабарыўся ў Галгале, на ўсходнім баку Ерыхона.


І пасьпяшаўся Сэмэй, сын Геры, Веньямініцянін з Бахурыма, і пайшоў зь Юдэямі насустрач цару Давіду,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы