2 ЦАРСТВАЎ 14:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала жанчына: дазволь рабе тваёй сказаць яшчэ слова гаспадару майму цару. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала жанчына: «Ці можа служка твая прамовіць да гаспадара майго, валадара, слова?» Ён сказаў: «Кажы». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказала жанчына: «Ці можа паслугачка твая сказаць гаспадару майму цару яшчэ слоўца?» І ён сказаў: «Кажы». |
Абрагам сказаў: хай ня ўгневаецца Валадар, што я скажу яшчэ адзін раз: можа быць, знойдзецца там дзесяць? Ён сказаў: ня вынішчу дзеля дзесяці.
І падышоў Юда да яго і сказаў: гаспадару мой, дазволь рабу твайму сказаць слова ў вушы гаспадару майму і ня ўгневайся на раба твайго; бо ты тое самае, што фараон.
Яна сказала: спамяні, цару, Госпада Бога твайго, каб не памножыліся помсьнікі за кроў і не загубілі сына майго. І сказаў цар: жывы Гасподзь! не ўпадзе і волас з сына твайго на зямлю.
Ён сказаў: кажы. І сказала жанчына: чаму ты так робіш супроць народу Божага? Цар, вымавіўшы гэтае слова, зьвінаваціў сябе самога, бо не вяртае выгнанца свайго.
І падышоў да яе Ёаў, і сказала жанчына: ці ты Ёаў? І сказаў: я. Яна сказала: паслухай словаў рабы тваёй. І сказаў ён: слухаю.
Справядлівы будзеш Ты, Госпадзе, калі я пачну судзіцца з Табою; і аднак жа буду гаварыць з Табою пра правасудзьдзе; чаму шлях бязбожных пасьпяховы, і ўсе вераломныя дабрашчасьцяцца?
Агрыпа сказаў Паўлу: дазваляецца табе гаварыць за сябе. Тады Павал, прасьцёршы руку, пачаў гаварыць у сваю абарону:
і ўпала да ног ягоных і сказала: на мне грэх, гаспадару мой; дазволь рабыні тваёй гаварыць у вушы твае і паслухай слоў рабыні тваёй.