2 ЛЕТАПІСАЎ 5:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады сабраў Саламон старэйшынаў Ізраілевых і ўсіх узначальцаў плямёнаў, начальнікаў пакаленьняў сыноў Ізраілевых, у Ерусалім, дзеля перанясеньня каўчэга запавета Гасподняга з горада Давіда, зь Сіёна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады паклікаў Салямон старшыняў Ізраіля і ўсіх галоваў плямёнаў, князёў [дамоў] бацькоў сыноў Ізраіля, у Ерусалім, каб перанесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гораду Давіда, значыць з Сыёну. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым сазваў старэйшын Ізраэля, і ўсіх кіраўнікоў пакаленняў, і князёў родаў Ізраэля ў Ерузалім, каб перанесці каўчэг прымірэння Госпадава з горада Давіда, якім з’яўляецца Сіён. |
Калі данесьлі цару Давіду, кажучы: «Гасподзь дабраславіў дом Авэдара і ўсё, што было ў яго, дзеля каўчэга Божага», дык пайшоў Давід і ўрачыста перанёс каўчэг Божы з дома Авэдара ў горад Давідаў.
І пабудаваў ён сабе дамы ў горадзе Давідавым, і падрыхтаваў месца для каўчэга Божага, і ўладзіў для яго скінію.
і сказаў ім: вы, начальнікі родаў лявіцкіх, асьвяцецеся самі і браты вашыя, і прынясеце каўчэг Госпада Бога Ізраілевага на месца, якое я падрыхтаваў для яго,
Так Давід і старэйшыны Ізраілевыя і тысячнікі пайшлі перанесьці каўчэг запавету Гасподняга з дома Авэд-Эдомавага з радасьцю.
І сабраў Давід усіх Ізраільцян у Ерусалім, каб унесьці каўчэг Божы на месца яго, якое ён дзеля яго падрыхтваў.
І прынесьлі каўчэг Божы, і паставілі яго сярод скініі, якую зладзіў яму Давід, і ўзьнесьлі Богу цэласпаленьні і мірныя ахвяры.
Кідалі і яны жэрабя, нароўні з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад абліччам цара Давіда і Садока і Ахімэлэха, і ўзначальцаў сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: галава сямейства нароўні зь меншым братам сваім.
і запісваў іх Шэмая, сын Натанаіла, пісец зь лявітаў, перад абліччам цара і князёў і перад сьвятаром Садокам і Ахімэлэхам, сынам Авіятара, і перад узначальцамі сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: бралі пры кіданьні жэрабя адно сямейства з роду Элеазаравага, потым бралі з роду Ітамаравага.
Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска.
І сабраў Давід у Ерусаліме ўсіх правадыроў Ізраільскіх, начальнікаў плямёнаў і начальнікаў аддзелаў, якія служылі цару, і тысячнікаў, і сотнікаў, і наглядчыкаў за маёмасьцю і статкамі цара і сыноў ягоных зь еўнухамі, ваеначальнікаў і ўсіх адважных мужоў.
Каўчэг Божы прынёс Давід з Кірыятыярыма на месца, якое падрыхтаваў для яго Давід, зладзіўшы яму скінію ў Ерусаліме.
І закончылася ўся праца, якую вёў Саламон для дома Гасподняга. І прынёс Саламон пасьвечанае Давідам, бацькам ягоным, і срэбра і золата і ўсе рэчы аддаў у скарбніцы дома Божага.
і лявіты сьпевакі, - усе яны, Асаф, Эман, Ідытун і сыны іхнія і браты іхнія, - апранутыя ў вісон, з кімваламі і псалтырамі і цытрамі стаялі на ўсходнім баку ахвярніка, і зь імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі трубамі,
І прынесьлі тое, што загадаў Майсей, да скініі сходу, і прыйшло ўсё супольства і стала перад абліччам Гасподнім.
І выправіліся яны ад гары Гасподняй на тры дні дарогі, і, каб нагледзець мясьціну, дзе спыніцца.