І выразаў на іх херувімаў і пальмы і кветкі, якія распускаюцца, і абклаў золатам па разьбе.
2 ЛЕТАПІСАЎ 4:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і нажы, і крапільніцы і чары, і латкі з золата самага чыстага; і дзьверы храма, - дзьверы яго ўнутраныя ў Сьвятое Сьвятых, і дзьверы храма ў сьвятыню, - з золата. Біблія (пераклад А.Бокуна) і нажніцы, і місы, і крапільніцы, і кадзільніцы са шчырага золата; і ўваход у Дом, унутраныя дзьверы ягоныя ў Сьвятое Сьвятых, і дзьверы Дому сьвятыні — з золата. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама нажніцы, і чары, і катлы, і курыльніцы былі з найчысцейшага золата. І дзверы святыні звонку ў святое з святых ды дзверы святыні знадворку былі залатыя. |
І выразаў на іх херувімаў і пальмы і кветкі, якія распускаюцца, і абклаў золатам па разьбе.
і місы, і нажы, і чары, і латкі, і кадзільніцы з чыстага золата, і петлі ў дзьвярах унутранага храма ў Сьвятым Сьвятых і ў дзьвярах у храме таксама з золата.
Але ня зроблена было для дома Гасподняга срэбных місак, нажоў, чашаў, труб, усякага начыньня залатога і начыньня срэбнага з срэбра, што прыносяць у дом Гасподні,
і тазы, і лапаткі, і нажы, і лыжкі, і ўвесь посуд медны, які ўжываўся пры служэньні, узялі;
І закончылася ўся праца, якую вёў Саламон для дома Гасподняга. І прынёс Саламон пасьвечанае Давідам, бацькам ягоным, і срэбра і золата і ўсе рэчы аддаў у скарбніцы дома Божага.
Зрабі да яго горшчык, каб ссыпаць у яго попел, і лапаткі і чары, і відэльцы і вугольніцы; усе прылады зрабі зь медзі.
І тазы і лапаткі, і нажы і чары, і лыжкі і ўвесь медны посуд, ужываны пры набажэнстве, забралі;
І дзьверы гэтыя на дзьве дошкі, абедзьве дошкі рухомыя, дзьве каля адных дзьвярэй і дзьве каля другіх: