2 ЛЕТАПІСАЎ 25:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраў Амасія Юдэяў і паставіў іх па пакаленьнях пад уладу тысчнікаў і сотнікаў, усіх Юдэяў і Веньямініцянаў, і пералічыў іх ад дваццаці гадоў і вышэй, і аказалася іх трыста тысяч чалавек адборных, якія ходзяць на вайну і трымаюць дзіду і шчыт. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраў Амазія Юду, і паставіў іх паводле дамоў бацькоў, паводле начальнікаў над тысячамі і паводле начальнікаў над сотнямі ў-ва ўсім Юдзе і Бэн’яміне; і палічыў іх ад веку дваццаці гадоў і вышэй, і знайшоў іх трыста тысячаў чалавек выбраных, якія выходзяць на вайну і трымаюць дзіду і шчыт. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, сабраў Амазія жыхароў Юдэі, і паставіў іх па родах тысячнікамі і сотнікамі для ўсёй Юдэі ды Бэньяміна. І далей палічыў ён усіх ад дваццаці гадоў і вышэй, і выявіў трыста тысяч юнакоў, здатных да бою і трымаючых дзіду і шчыт. |
Вось сыны Ізраілевыя па ліку іх, узначальцы сямействаў, тысячнікі і сотнікі і кіроўцы, якія па аддзяленьнях служылі цару ва ўсіх справах, прыходзячы і адыходзячы кожнага месяца, ва ўсе месяцы года. У кожным аддзяленьні было іх па дваццаць чатыры тысячы.
І прыбыў Раваам у Ерусалім і склікаў з дома Юдавага і Веньямінавага сто восемдзесят тысяч адборных воінаў, каб ваяваць зь Ізраілем і вярнуць царства Равааму.
І сказаў ён Юдэям: пабудуем гарады гэтыя і абнясём іх сьценамі зь вежамі, з брамамі і засаўкамі; зямля яшчэ наша, бо мы знайшлі Госпада Бога нашага: мы знайшлі Яго, - і Ён даў нам спакой з усіх бакоў. І пачалі будавацца, і мелі посьпех.
І было ў Асы ваеннай сілы: узброеных шчытом і дзідай з калена Юдавага трыста тысяч, і з калена Веньямінавага ўзброеных шчытом і стралкоў з лука дзьвесьце восемдзесят тысяч, людзей адважных.
і пад рукою ў іх ваеннай сілы трыста сем тысяч пяцьсот, што ўступалі ў бітву з воінскай мужнасьцю, на дапамогу цару супроць няпрыяцеля.
і выбраў Майсей з усяго Ізраіля здольных людзей і паставіў іх начальнікамі народу, тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясяцкімі і дзясяцкімі,
ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх - ты і Аарон;
і паставіць іх у сябе тысячнікамі і пяцідзясяцкімі, каб яны ўраблялі палеткі ягоныя і жалі хлеба яго і рабілі яму воінскую зброю і калясьнічныя прылады ягоныя;