І рушылі яны. І была жудасьць Божая на навакольных гарадах, і не перасьледавалі сыноў Якава.
2 ЛЕТАПІСАЎ 14:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І разбурылі ўсе гарады Вакол Шэрара, бо напала на іх жудасьць ад Госпада; і разрабавалі ўсе гарады і вынесьлі зь іх многа здабычы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабілі яны ўсе гарады вакол Герару, бо напаў на іх жах перад ГОСПАДАМ; і рабавалі ўсе гарады, бо шмат здабычы было ў іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і здабылі ўсе гарады вакол Герара: бо ахапіў іх вялікі страх Госпадаў. І абрабавалі ўсе гарады, і прынеслі вялікую здабычу. |
І рушылі яны. І была жудасьць Божая на навакольных гарадах, і не перасьледавалі сыноў Якава.
Усе астатнія дзеі Асы і ўсе подзьвігі ягоныя, і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія ён пабудаваў, апісаны ў летапісе цароў Юдэйскіх, апрача таго, што ў старасьці сваёй ён быў хворы на ногі.
І выйшаў народ, і разрабаваў табар Сірыйскі, і была мера лепшай мукі па сіклі, паводле слова Гасподняга.
Таксама і пастуховыя буданы пабурылі і забралі мноства статкаў дробнага быдла і вярблюдаў і вярнуліся ў Ерусалім.
І быў страх Гасподні на ўсіх царствах земляў, якія вакол Юдэі, і не ваявалі зь Ёсафатам.
І прыйшоў Ёсафат і народ ягоны забіраць здабычу, і знайшлі ў іх у мностве і маёмасьць, і вопратку, і каштоўныя рэчы, і набралі сабе столькі, што не маглі несьці. І тры дні яны забіралі здабычу, такая вялікая была яна!
І быў страх Божы на ўсіх царствах зямных, калі яны пачулі, што Сам Гасподзь ваяваў супроць ворагаў Ізраіля.
І ад страху пабяжыць міма крэпасьці сваёй; і князі яго будуць баяцца сьцяга, кажа Гасподзь, у Якога агонь на Сіёне і горан у Ерусаліме.
Аслаблі вяроўкі твае, ня могуць утрымаць мачты і напяць ветразі. Тады будзе вялікі падзел здабычы, так што і кульгавыя пойдуць на рабунак.
ад сёньня Я пачну пашыраць страх і жудасьць перад табою на народы пад усім небам; тыя, якія пачуюць пра цябе, задрыжаць і жахнуцца цябе.
І сказалі Ісусу: Гасподзь аддаў усю зямлю гэтую ў рукі нашыя, і ўсе жыхары зямлі ў страху перад намі.
Калі ўсе цары Амарэйскія, якія жылі па гэты бок Ярдана да мора, і ўсе цары Ханаанскія, якія каля мора, пачулі, што Гасподзь высушыў воды Ярдана перад сынамі Ізраілевымі, пакуль пераходзілі яны, тады аслабла сэрца іхняе, і ня стала ўжо ў іх духу супроць сыноў Ізраілевых.
І сышоў на яго Дух Гасподні, і пайшоў ён у Аскалон, і, забіўшы там трыццаць чалавек, зьняў зь іх вопратку, і аддаў перамены вопраткі тым, што разгадалі загадку ягоную. І запалаў гнеў ягоны, і пайшоў ён у дом да бацькі свайго.
І ўсчалася жудасьць у табары на полі і ва ўсім народзе: перадавыя атрады і спусташальнікі зямлі затрымцелі; здрыганулася ўся зямля, і быў жах вялікі ад Госпада.