2 ЛЕТАПІСАЎ 11:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён умацаваў Віфляем і Этам і Тэкою, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён пабудаваў [іх] у Бэтлееме, Этаме, Тэкоа, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адбудаваў Бэтлехэм, і Этам, і Тэкуа, |
І паслаў Ёаў у Тэкою, і ўзяў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: прыкінься, быццам плачаш, і апрані жалобную вопратку, і ня мажся алеем, і назавіся жанчынаю, якая шмат дзён плакала па памерлым;
І ўсталі яны з самага рана, і выступілі да пустыні Тэкойскай, і калі яны выступілі, устаў Ёсафат і сказаў: паслухайце мяне, Юдэі і жыхары Ерусаліма! Верце Госпаду Богу вашаму, і будзеце цьвёрдыя; верце прарокам Ягоным, і будзе вам посьпех.
За імі папраўлялі Тэкойцы, на другім участку, ад месца насупраць вялікай вежы да сьцяны Афэла.
каля іх папраўлялі Тэкойцы; зрэшты знакаміцейшыя зь іх ня ўнурылі карка свайго папрацаваць дзеля Госпада свайго.
Бяжэце, дзеці Веньямінавыя, спасярод Ерусаліма, і ў Тэкое трубеце ў трубу і дайце знак агнём у Бэткарэме, бо з поўначы ідзе бяда і пагібель вялікая.
Словы Амоса, аднаго пастуха Тэкойскага, якія ён чуў ва ўяве пра Ізраіля ў дні Азіі, цара Юдэйскага і ў дні Ераваама, сына Ёасавага, цара Ізраільскага, за два гады перад землятрусам.
А Давід быў сын Эфрацяніна зь Віфляема Юдавага, на імя Ясэй, у якога было восем сыноў; гэты чалавек у дні Саўла дасягнуў старасьці і быў старэйшы сярод мужчын.