Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 21:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Давід паклаў словы гэтыя ў сэрцы сваім і моцна баяўся Анхуса, цара Гэцкага.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказалі слугі Ахіша яму: «Ці ж гэта не Давід, валадар той зямлі? Ці ж не яму сьпявалі карагоды, кажучы: “Саўл пабіў тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?»

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І Давід занепакоіўся ў сэрцы сваім дзеля слоў гэтых і дужа баяўся Ахіса, цара Гета.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 21:12
10 Крыжаваныя спасылкі  

Жыхары месца таго спыталіся пра жонку ягоную, і ён сказаў: ўгэта сястра мая», бо баяўся сказаць: «жонка мая», каб не забілі мяне, думаў ён, жыхары месца гэтага за Рэбэку, бо яна прыгожая з выгляду.


Хай пасаромяцца і паганьбуюцца тыя, хто цікуе душу маю, хай адступяцца і пакрыюцца ганьбаю тыя, хто шкоду мне намышляе;


Паклічу Бога Ўсявышняга, Бога, Які мне чыніць дабро;


А Марыя прымала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы Сваім.


І Ён пайшоў зь імі і прыйшоў у Назарэт; і быў у паслушэнстве ім. І Маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім.


І крычалі жанчыны, якія ігралі, кажучы: Саўл перамог тысячы, а Давід дзясяткі тысяч!


І ўстаў Давід, і ўцёк таго самага дня ад Саўла, і прыйшоў да Анхуса, цара Гэцкага.


І зьмяніў твар свой перад імі, і прыкінуўся вар'ятам у іхніх вачах, і крэсьліў на дзьвярах, і пускаў сьліну па барадзе сваёй.