1 ЦАРСТВАЎ 15:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Саўл Кіняянам: ідзеце, аддзялецеся, выйдзіце з асяродзьдзя Амаліка, каб я не загубіў вас зь ім, бо вы аказалі прыхільнасьць усім Ізраільцянам, калі яны ішлі зь Егіпта. І аддзяліліся Кіняяне з асяродзьдзя Амаліка. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Саўл Кенэям: «Адыйдзіцеся, аддзяліцеся і выйдзіце спаміж Амалека, каб разам з імі я не загубіў і вас. Бо вы зьявілі міласэрнасьць усім сынам Ізраіля, калі яны ішлі з Эгіпту». І выйшлі Кенэі спаміж Амалека. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і паведаміў Саўл кінэям: «Адыдзіце, аддзяліцеся і выйдзіце ад Амалека, каб часам разам з ім я не загубіў і вас: бо вы выявілі міласэрнасць усім сынам Ізраэля, калі ішлі яны з Егіпта». І выйшлі кінэі з грамады Амалека. |
ня можа быць, каб Ты зрабіў так, каб Ты загубіў праведнага зь бязбожным, каб тое самае было з праведнікам, што і зь бязбожнікам, ня можа быць ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ўчыніць неправасудна?
і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.
дык вось, паслухай слоў маіх: я дам табе раду, і будзе Бог з табою: будзь ты народу пасярэднікам перад Богам і прадстаўляй Богу дзеі;
І ўсе Ізраільцяне, якія былі вакол іх, пабеглі пры іх енку, каб, казалі яны, і нас не праглынула зямля.
Ды многімі іншымі словамі ён сьведчыў і ўмаўляў, кажучы: ратуйцеся ад роду гэтага распуснага, упарцістага.
І таму выйдзіце зь іхнага асяродзьдзя і аддзялецеся, - кажа Гасподзь, - і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас
Няхай дасьць Гасподзь міласьць дому Анісіфора за тое, што ён колькі разоў прымаў мяне і не саромеўся кайданоў маіх,
І пладоў, што даспадобы душы тваёй, ня стала ў цябе, і ўсё сытае і бліскучае аддалілася ад цябе, - і ты ўжо ня знойдзеш яго.
І сыны Кэнэяніна, цесьця Майсеевага, пайшлі з горада Пальм з сынамі Юдавымі ў пустыню Юдавую, якая на поўдзень ад Арада, і прыйшлі і пасяліліся сярод народу.
Хэвэр, Кенэянін, аддзяліўся ад Кенэйцаў, сыноў Халвава, родзіча Майсеевага, і раскінуў намёт свой каля дубровы ў Цаанііме паблізу Кедэса.
Хай будзе дабраславёная сярод жанчын Яіль, жонка Хэвэра Кенэяніна, сярод жанчын у намётах хай будзе дабраславёная!
І сказаў Анхус Давіду: на каго нападалі сёньня? Давід сказаў: на паўднёвую краіну Юдэі і на паўднёвую краіну Ерахмээла і на паўднёвую краіну Кенэі.