1 ЦАРСТВАЎ 15:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Саўл: прывялі іх ад Амаліка, бо людзі пашкадавалі найлепшых авечак і валоў на ахвяраваньне Госпаду Богу твайму; а астатняе мы зьнішчылі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Саўл сказаў: «Гэта мы прывялі іх ад Амалека. Бо пашкадаваў народ лепшых авечак і валоў, каб пасьля скласьці іх у ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму, а астатніх мы [зьнішчылі] закляцьцем». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Саўл кажа: «Мы прывялі іх ад Амалека; бо пашкадаваў народ лепшых авечак і валоў, каб скласці іх у ахвяру Госпаду, Богу твайму, а астатніх мы знішчылі». |
Той, хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець посьпеху; а хто прызнаецца і пакідае іх, той будзе памілаваны.
і, паслаўшы іх у Віфляем, сказаў: ідзеце, добра разьведайце пра Дзіця і, як знойдзеце, накажэце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму.
І сказаў Самуіл Саўлу: пачакай, я скажу табе, што сказаў мне Гасподзь уначы. І сказаў яму Саўл: кажы.
а людзі са здабычы, з авечак і валоў, узялі самае лепшае з праклятага, дзеля ахвяраваньня Госпаду Богу твайму ў Галгале.
Але Саўл і народ пашкадавалі Агага і найлепшых авечак і валоў і ўкормленых ягнят, і ўсё добрае, і не хацелі зьнішчаць, а ўсе рэчы малаважныя і благія зьнішчылі.