1 ЛЕТАПІСАЎ 24:31 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кідалі і яны жэрабя, нароўні з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад абліччам цара Давіда і Садока і Ахімэлэха, і ўзначальцаў сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: галава сямейства нароўні зь меншым братам сваім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кідалі яны таксама жэрабя, як і браты іхнія, сыны Аарона, перад абліччам валадара Давіда, і Цадока, і Ахімэлеха, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятарскіх і лявіцкіх, галовы [дамоў] бацькоў аднолькава з меншым братам сваім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла. |
І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.
І загадаў Саламон сабрацца ўсяму Ізраілю: тысячнікам і сотнікам, і судзьдзям, і ўсім начальнікам ва ўсім Ізраілі - узначальцам пакаленьняў.
І пад яго веданьнем былі Эдэн і Мініямін, і Ешуа і Шэмая, і Амарыя і Шэханія ў гарадах сьвятарскіх, каб правільна раздаваць братам сваім часткі, як большаму, так і малому,