Сыны Юдавыя: Ір і Анан, і Шэла і Фарэс і Зара; але Ір і Анан памерлі ў зямлі Ханаанскай. Сыны Фарэсавыя былі: Эсром і Хамул.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, - трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Юды: Ер, Анан і Шэля — тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, Ханаанянкі. I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і Ён усьмерціў яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Юды: Гэр, Анан і Шэла: гэтыя тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, хананейкі. Гэр жа быў першародным Юды, ліхі перад Госпадам, і Ён забіў яго. |
Сыны Юдавыя: Ір і Анан, і Шэла і Фарэс і Зара; але Ір і Анан памерлі ў зямлі Ханаанскай. Сыны Фарэсавыя былі: Эсром і Хамул.
Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Даэда, бацька Марэшы, і сямейства, якое вырабляла вісон, з дому Ашбэі,
і былі сыны Юдавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Шэлы пакаленьне Шэлавае, ад Фарэса пакаленьне Фарэсавае, ад Зары пакаленьне Заравае;