1 ЛЕТАПІСАЎ 17:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Натан Давіду: усё, што ў цябе на сэрцы, рабі, бо з табою Бог. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Натан Давіду: «Усё, што ў сэрцы тваім, рабі, бо Бог з табою». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На гэта сказаў Натан Давіду: «Зрабі ўсё, што ў тваім сэрцы; бо Бог з табою». |
У Давіда, бацькі майго, было на сэрцы пабудаваць храм імя Госпада, Бога Ізраілевага;
Калі Давід жыў у доме сваім, дык сказаў Давід Натану прароку: вось, я жыву ў доме кедровым, а каўчэг запавета Гасподняга пад намётам.
І сказаў Давід Саламону: сыне мой! у мяне было на сэрцы пабудаваць дом у імя Госпада Бога майго,
І стаў Давід цар на ногі свае і сказаў: паслухайце мяне, браты мае і народ мой! было ў мяне на сэрцы пабудаваць дом спакою для каўчэга запавета Гасподняга і ў падножжа нагам Бога нашага, і патрэбнае для будаўніцтва я падрыхтаваў.
Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата.
Так кажа Гасподзь Саваоф: будзе ў тыя дні, возьмуцца дзесяць чалавек з усіх рознамоўных народаў, возьмуцца за крысо Юдэя і будуць казаць: мы пойдзем з табою, бо мы чулі, што з вамі - Бог.
Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; дабраславёная Ты сярод жанчын.
Але Гасподзь сказаў Самуілу: не зважай на выгляд ягоны і на вышыню росту яго; Я адхіліў яго; Я гляджу ня так, як глядзіць чалавек; бо чалавек глядзіць на аблічча, а Гасподзь глядзіць на сэрца.