1 ЛЕТАПІСАЎ 15:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так увесь Ізраіль уносіў каўчэг запавета Гасподняга з воклічамі, пад гукі рога і труб і кімвалаў, граючы на псалтырах і цытрах. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвесь Ізраіль узьняў Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гуканьнем і з гукам рагоў, і з трубамі, і з цымбаламі, граючы на псалтырах і гусьлях. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўвесь Ізраэль праводзіў каўчэг запавету Госпадава з радаснымі воклічамі, і пад гукі рога, і пад моцныя гукі труб, пры цымбалах, лірах ды цытрах. |
А Давід і ўсе сыны Ізраілевыя ігралі прад Госпадам на ўсякіх музычных інструментах з кіпарысавага дрэва, і на цытрах і на псалтырах, і на тымпанах і на сістрах і на кімвалах.
А Давід і ўсе Ізраільцяне ігралі перад Богам з усёй сілы, са сьпевамі, на цытрах і на псалтырах, і тымпанах, і кімвалах і трубах.
І загадаў Давід начальнікам лявітаў паставіць братоў сваіх сьпевакоў з музычнымі інструментамі, з псалтырамі і цытрамі і кімваламі, каб яны гучна ўзьвяшчалі голас радаваньня.
Шэванія, Ёсафат, Натанаіл, Амасай, Захар, Ванэя і Эліезэр, сьвятары, трубілі трубамі перад каўчэгам Божым. Авэд-Эдом і Ехія былі брамнікамі каля каўчэга.
Давід быў апрануты ў вісонную вопратку, а таксама і ўсе лявіты, якія несьлі каўчэг, і сьпевакі, і Хананія начальнік музыкантаў і сьпевакоў. А на Давідзе быў яшчэ ільняны эфод.
Калі каўчэг запавета Гасподняга ўваходзіў у горад Давідаў, Мэлхола, дачка Саўлава, глядзела ў акно і, убачыўшы цара Давіда, які скакаў і весяліўся, знікчэмніла яго ў сэрцы сваім.
І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;
Пры асьвячэньні сьцяны Ерусалімскай запатрабавалі лявітаў з усіх мясьцінаў іхніх, загадваючы ім прыйсьці ў Ерусалім дзеля ўчыненьня асьвячэньня і радаснага сьвята з праслаўленьнямі і песьнямі пад гукі кімвалаў, псалтыроў і гусьляў.