І разумныя будуць зьзяць, як сьвяцілы на цьвердзі, і тыя, што павярнулі людзей да праўды, - як зоркі, вавекі, назаўсёды.
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У каго дзея, якую ён будаваў, выстаіць, той атрымае ўзнагароду; Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі чыя работа, якую ён будаваў, застанецца, той атрымае нагароду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той, чыя праца, якую ён пабудаваў, выстаіць, той атрымае ўзнагароду, |
І разумныя будуць зьзяць, як сьвяцілы на цьвердзі, і тыя, што павярнулі людзей да праўды, - як зоркі, вавекі, назаўсёды.
І хто садзіць і хто палівае - адно; але кожны атрымае сваю ўзнагароду паводле сваёй працы.
Таму ня судзеце ніяк дачасна, пакуль ня прыйдзе Гасподзь, Які і асьветліць схаванае ў змроку і выявіць сардэчныя намеры, і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
Бо калі раблю гэта з добрае волі, дык мецьму ўзнагароду; а калі ня з добрае волі, дык выконваю толькі даверанае мне служэньне.
Бо хто наша надзея, альбо радасьць, альбо вянок пахвалы? Ці ж ня і вы, прад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прышэсьце Ягонае?
Пастыраў вашых умаўляю я, супастыр і сьведка цярпеньняў Хрыстовых і саўдзельнік у славе, якая павінна адкрыцца: