1 КАРЫНФЯНАЎ 14:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты добра дзякуеш, але другі не настаўляецца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ты добра дзякуеш, але іншы не збудоўваецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты, праўда, прыгожа падзяку складаеш, але іншы не збудоўваецца. |
Той, хто гаворыць незнаёмаю мовай, настаўляе сябе; а хто прарочыць, той настаўляе царкву.
Жадаю, каб вы ўсе гаварылі мовамі; але лепей, каб вы прарочылі, бо хто прарочыць, той большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён пры гэтым будзе і тлумачыць, каб царква атрымала настаўленьне.
Цяпер, калі я прыйду да вас, браты, і пачну гаварыць незнаёмымі мовамі, дык якую дам вам карысьць, калі ня выслоўлюся вам ці то адкрыцьцём, ці пазнаньнем, ці прароцтвам, ці вучэньнем?