Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 КАРЫНФЯНАЎ 10:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але ня шмат каго ўпадабаў Бог; бо яны панішчаны былі ў пустыні.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але ня многіх з іх упадабаў Бог, бо яны палеглі ў пустыні.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але большасць з іх не ўпадабаў Сабе Бог, таму палеглі яны ў пустыні.

Глядзіце раздзел



1 КАРЫНФЯНАЎ 10:5
16 Крыжаваныя спасылкі  

узыходзяць да неба, ападаюць у бездань; душа іхняя растае ў нягодах;


Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,


Хай весяляцца нябёсы, і хай радуецца зямля; хай шуміць мора і ўсё, што ў ім;


Як Я судзіўся з бацькамі вашымі ў пустыні зямлі Егіпецкай, так буду судзіцца з вамі, кажа Гасподзь Бог.


усе, хто бачыў славу Маю і азнакі Мае, зробленыя Мною ў Егіпце і ў пустыні, і ня слухалі голасу Майго,


гэтыя, што распусьцілі благія чуткі пра зямлю, памерлі, пабітыя прад Госпадам;


З таго часу, як мы пайшлі ў Кадэс-Варні і як прайшлі даліну Зарэд мінула трыццаць восем гадоў, і ў нас у табары перавёўся ўвесь род тых, што ходзяць на вайну, як запрысягаўся ім Гасподзь;


На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Хіба не на тых, што зграшылі, чые косьці засталіся ў пустыні?


Я хачу нагадаць вам, хто ўжо ведае гэта, што Гасподзь, вызваліўшы народ зь зямлі Егіпецкай, потым пагубіў тых, што ня веравалі,