Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе,
ЯНА 16:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Цяпер жа Я іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: “Куды ідзеш?” Біблія (пераклад В. Сёмухі) А цяпер іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас ня пытаецца ў Мяне: куды ідзеш? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цяпер іду да Таго, Хто Мяне паслаў, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: “Куды ідзеш?” |
Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе,
Кажа Яму Сымон Пётар: «Госпадзе, куды Ты ідзеш?» Адказаў яму Ісус: «Куды Я іду, ты ня можаш цяпер за Мною ісьці; але ўрэшце пойдзеш за Мною».
Вы чулі, што Я сказаў вам: “Зыходжу і прыйду да вас”. Калі б вы любілі Мяне, то ўзрадаваліся б, што Я сказаў: “Іду да Айца”, бо Айцец Мой большы за Мяне.
Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне; і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне, бо Я да Айца іду».
Тады гаварылі некаторыя з вучняў Ягоных паміж сабою: «Што гэта Ён кажа нам: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”, і: “Я да Айца іду”?»
Цяпер жа Я да Цябе іду і гэта кажу ў сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю ў сабе поўную.
Ісус жа сказаў ім: «Яшчэ трохі часу Я буду з вамі, і пайду да Таго, Які паслаў Мяне.
Ён, будучы зьзяньнем славы і выразам існасьці Ягонай і ўсё словам моцы Сваёй трымаючы, учыніўшы праз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,
углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.