Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЯНА 16:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Тады гаварылі некаторыя з вучняў Ягоных паміж сабою: «Што гэта Ён кажа нам: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”, і: “Я да Айца іду”?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Тут некаторыя вучні Ягоныя сказалі адзін аднаму: што гэта Ён кажа нам: «неўзабаве ня ўбачыце Мяне», і зноў «неўзабаве ўбачыце Мяне», і: «Я іду да Айца»?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Дык некаторыя з вучняў гаварылі між сабой: «Што гэта значыць, што Ён нам кажа: “Яшчэ крыху, і ўжо не ўбачыце Мяне, і потым яшчэ крыху, і ўбачыце Мяне”, і “Я іду да Айца”»?

Глядзіце раздзел Копія




ЯНА 16:17
12 Крыжаваныя спасылкі  

І яны прынялі гэтае слова, пытаючыся адзін аднаго: «Што гэта значыць: уваскрэснуць з мёртвых?».


Але яны слова гэтага не разумелі, а спытацца ў Яго баяліся.


І яны нічога з гэтага не зразумелі; і словы гэтыя былі схаванымі для іх, і яны не ра­зумелі таго, што гаварылася.


Але яны не зразумелі слова гэтага, і яно было закрытае ад іх, каб яны ўцяміць яго; а спытацца ў Яго пра слова гэтае яны баяліся.


Вучні Ягоныя перш не разу­мелі гэтага, але калі Ісус быў праслаўлены, тады яны ўзгадалі, што гэтак было напісана пра Яго і гэтак зрабілі Яму.


Кажа Яму Юда, не Іскарыёт: «Госпадзе! Што сталася, што Ты маеш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?»


Кажа Яму Тамаш: «Госпадзе! Ня ведаем, куды ідзеш, дык як можам ведаць шлях?»


Гэта сказаў Я вам, каб вы ня згоршыліся.


Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне; і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне, бо Я да Айца іду».


Тады гаварылі: «Што гэта значыць, што Ён кажа: “Крыху”? Ня ведаем, што гаворыць».


Тады зразумеў Ісус, што хацелі спытацца ў Яго, і сказаў ім: «Ці пра тое пытаецеся адзін у аднаго, што Я сказаў: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”?


Цяпер жа Я іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: “Куды ідзеш?”


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы