ЯНА 11:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бэтанія ж была блізка ад Ерусаліму, каля пятнаццаці стадыяў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Віфанія была непадалёк ад Ерусаліма, стадыяў за пятнаццаць, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Бэтанія знаходзілася блізка ад Ерузаліма, каля пятнаццаці стадый. |
І вось, у той жа дзень двое з іх ішлі ў мястэчка, што на адлегласьці ў шэсьцьдзясят стадыяў ад Ерусаліму, называнае Эмаус.
Праплыўшы каля дваццаці ці трыццаці стадыяў, яны бачаць Ісуса, Які ідзе па моры і ўжо недалёка ад чаўна, і спалохаліся.
і патапталі яго ў тоўчні па-за горадам, і выйшла кроў з тоўчні аж да цугляў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў.
І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая самая, як і шырыня. І ён абмераў горад трысьцінай на дванаццаць тысячаў стадыяў; і даўжыня, і шырыня, і вышыня ягоныя аднолькавыя.