I сталася пасьля гэтых падзеяў, і Бог выспрабоўваў Абрагама, і сказаў яму: «Абрагаме!» I ён сказаў: «Вось я!»
ЯКАВА 1:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Спакушаны, ніхто няхай ня кажа: «Бог мяне спакушае», бо Бог не спакушаецца злом, і Сам нікога не спакушае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У выпрабаваньні ніхто хай ня кажа: «Бог мяне спакушае»; Бог бо не спакушаецца злом і сам не спакушае нікога, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай ніхто спакушаны не кажа: «Бог мяне спакушае», бо Бог не спакушаецца ліхам ды Сам нікога не спакушае. |
I сталася пасьля гэтых падзеяў, і Бог выспрабоўваў Абрагама, і сказаў яму: «Абрагаме!» I ён сказаў: «Вось я!»
І сказаў чалавек: «Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў».
Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, Ты дазволіў нам збочыць са шляхоў Тваіх, зрабіў цьвёрдым сэрца нашае, каб мы не баяліся Цябе? Вярніся дзеля слугаў Тваіх, дзеля племені спадчыны Тваёй.
Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.