I сказаў: «Дай мне, і я буду есьці дзічыну, сыне мой, каб дабраславіла цябе душа мая». I ён даў яму, і ён еў; і прынёс яму віна, і ён піў.
ЭСТЭР 5:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала Эстэр: «Калі добра для валадара, няхай прыйдзе валадар і Аман сёньня на гасьціну, якую я прыгатавала яму». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала Эстэр: калі цару заўгодна, хай прыйдзе цар з Аманам сёньня на гасьціну, якую я прыгатвала яму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна ж адказала: «Калі гэта падабаецца цару, прашу прыйсці да мяне сёння разам з Аманам на застолле, якое я прыгатавала». |
I сказаў: «Дай мне, і я буду есьці дзічыну, сыне мой, каб дабраславіла цябе душа мая». I ён даў яму, і ён еў; і прынёс яму віна, і ён піў.
і скажаце таксама: “Вось, слуга твой Якуб [ідзе] за намі”». Бо ён казаў: «Умалю аблічча ягонае дарам, які ідзе перада мною, і потым убачу аблічча ягонае. Можа, ён узьніме аблічча маё».
Таксама Вашці валадарка справіла банкет для жанчынаў у доме валадарскім, які [належаў] валадару Ахашвэрошу.
Ганцы выйшлі, сьпяшаючыся паводле слова валадара, і закон быў абвешчаны ў Шушане сталіцы. І валадар і Аман селі, каб піць, а горад Шушан быў у замяшаньні.
І сказаў ёй валадар: «Што табе, валадарка Эстэр, і якая просьба твая? Нават палова валадарства будзе дадзена табе».
І сказаў валадар: «Прысьпешце Амана, каб зрабіць паводле слова Эстэр». І прыйшоў валадар і Аман на гасьціну, якую прыгатавала Эстэр.
Калі я знайшла ласку ў вачах валадара, і калі добра для валадара паслухаць жаданьне маё і зрабіць паводле просьбы маёй, няхай прыйдзе валадар і Аман на гасьціну, якую я зраблю ім, і заўтра я зраблю паводле слова валадара».
Браты! Ня будзьце дзецьмі розумам; на благое будзьце немаўлятамі, а розумам будзьце дасканалымі.