ЭЗДРЫ 7:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I што падаецца добрым табе і братам тваім зрабіць з рэшты срэбра і золата, рабіце паводле волі Бога вашага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І што ты і браты твае за добрае мецьмеце зрабіць з астатняга срэбра і золата, тое па волі Бога вашага і рабеце. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але калі табе і братам тваім захочацца нешта зрабіць з рэштаю срэбра і золата, дык рабіце паводле волі Бога вашага. |
Але ня трэба патрабаваць ад іх адказу за срэбра, якое дадзенае ў рукі іхнія, бо яны працуюць сумленна».
Дзеля гэтага без затрымкі купі за гэтыя грошы валоў, бараноў, ягнятаў і ахвяры хлебныя іхнія, і ахвяры вадкія іхнія, і ахвяруеш іх на ахвярніку ў Доме Бога вашага ў Ерусаліме.
I начыньне, якое дадзена табе для служэньня ў Доме Бога твайго, пастаў перад Богам у Ерусаліме.
I ўсіх, хто ня будзе выконваць Закон Бога твайго і закон валадара дакладна, тых судзіце на сьмерць або на выгнаньне, або на кару маёмасьці, або на вязьніцу».