і разьбілі ідалаў Баала, і зруйнавалі дом Баала, і замянілі яго на месца нячыстае аж да сёньня.
ЭЗДРЫ 6:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я даю загад, што кожнаму чалавеку, які зьменіць гэтае слова, будзе вынята бервяно з дому ягонага, і ён будзе падняты і прыбіты да яго, а дом ягоны за гэта будзе ператвораны ў руіну. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А мною даецца загад, што калі які-небудзь чалавек зьменіць гэта вызначэньне, дык будзе вынята бервяно з дома ягонага і будзе падняты ён і прыбіты да яго, а дом яго за тое будзе ператвораны ў руіны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, мною даецца загад, каб для кожнага чалавека, які зменіць гэтую пастанову, узялі з яго дома бервяно і каб быў ён падняты і прыбіты да яго; а дом яго хай будзе разбураны. |
і разьбілі ідалаў Баала, і зруйнавалі дом Баала, і замянілі яго на месца нячыстае аж да сёньня.
І парэшткі Езабэлі будуць, як гной, на абліччы поля ў Езрээлі, так што ня можна будзе сказаць: "Гэта Езабэль"”».
I ўсіх, хто ня будзе выконваць Закон Бога твайго і закон валадара дакладна, тых судзіце на сьмерць або на выгнаньне, або на кару маёмасьці, або на вязьніцу».
І сказала Эстэр: «Калі добра для валадара, няхай прыйдзе валадар і Аман сёньня на гасьціну, якую я прыгатавала яму».
І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.
Адказаў валадар і сказаў Халдэям: «Слова адыйшло ад мяне. Але калі вы не паведаміце мне [мой] сон і значэньне ягонае, вы будзеце пасечаныя [на кавалкі], і дамы вашыя будуць ператвораныя ў руіны.
Дзеля гэтага я выдаю загад, што ўсякі з народу, племені і мовы, хто скажа блюзьнерства на Бога Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, будзе пасечаны на кавалкі, а дом ягоны будзе ператвораны ў руіну, бо няма іншага Бога, Які мог бы гэтак выратаваць».