СУДЗЬДЗЯЎ 7:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І захапілі яны двух князёў Мадыянскіх, Арэба і Зээба, і забілі Арэба ў Цур-Арэбе, а Зээба забілі ў Экэб-Зээбе. І гналіся за Мадыянцамі, а галовы Арэба і Зээба прынесьлі Гідэону за Ярдан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і злавілі двух князёў Мадыямскіх: Арыва і Зіва, і забілі Арыва ў Цур-Арыве, а Зіва ў Екеў-Зіве, і гналі Мадыяніцянаў; а галовы Арыва і Зіва прынесьлі Гедэону за Ярдан. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І захапілі яны двух князёў мадыянскіх: Арэба і Зэба, і забілі Арэба на скале Арэб, а Зэба — у давільні Зэб; і гналіся далей за мадыянцамі, а галовы Арэба і Зэба прынеслі Гедэону за раку Ярдан. |
І ўзбудзіць ГОСПАД Магуцьцяў біч на яго, як тады, калі пабіў Мадыян каля скалы Арэў, і калі [падняў] кій Свой над морам, і ўзьняў яго на шлях Эгіпецкі.
Бо ярмо цяжару ягонага, кій, [які на] плячах ягоных, дубец крыўдзіцеля ягонага Ты зламаў як у дзень Мадыяну.
І накідалі на яго купу камянёў вялікую, якая [захавалася] да сёньняшняга дня. І адвярнуўся гнеў ГОСПАДА ад іх, таму назвалі тое месца далінаю Ахор аж да сёньня.