СУДЗЬДЗЯЎ 20:44 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І палегла ў Бэн’яміна васямнаццаць тысячаў чалавек, усе ваяры мужныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загінула з сыноў Веньяміна васямнаццаць тысяч чалавек, людзей дужых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Былі ж тыя, каго страціў Бэньямін, васемнаццаць тысяч чалавек, усе ваяры найдужэйшыя. |
І пабіў ГОСПАД Бэн’яміна перад абліччам Ізраіля, і выбілі ў той дзень сыны Ізраіля ў Бэн’яміна дваццаць пяць тысячаў сто чалавек, узброеных мячом.
І атачылі яны з усіх бакоў Бэн’яміна, і гналі іх без адпачынку, і забівалі іх ад Гівы на захад.
З тых, якія ўцякалі ў бок пустыні да скалы Рымон, забілі на дарогах пяць тысячаў чалавек, і гналі іх да Гідому, дзе забілі каля дзьвюх тысячаў.