У сёмым годзе валадараньня Егу Ёаш стаў валадаром і валадарыў сорак гадоў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Цыбэя з Бээр-Шэвы.
СУДЗЬДЗЯЎ 2:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І служылі яны ГОСПАДУ ў-ва ўсе дні Егошуа і старшыняў, якія жылі пасьля Егошуа і бачылі ўсе вялікія дзеяньні ГОСПАДА, якія ўчыніў Ён для Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады народ служыў Госпаду ва ўсе дні Ісуса і ва ўсе дні старэйшынаў, жыцьцё якіх прадоўжылася пасьля Ісуса і якія бачылі ўсе вялікія дзеі Гасподнія, якія Ён зрабіў Ізраілю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І служылі яны Госпаду ва ўсе дні Ешуа і старэйшын, якія жылі доўга па яго смерці, і бачылі ўсю вялікую справу Госпада, якую ўчыніў Ён для Ізраэля. |
У сёмым годзе валадараньня Егу Ёаш стаў валадаром і валадарыў сорак гадоў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Цыбэя з Бээр-Шэвы.
Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,
І служыў Ізраіль ГОСПАДУ ўсе дні Егошуа і ўсе дні старшыняў, якія перажылі Егошуа і ведалі ўсё, што ГОСПАД зрабіў Ізраілю.
Але яны і судзьдзяў сваіх ня слухалі, і паганіліся з багамі чужымі, і ім пакланяліся. Хутка збочвалі яны з дарогі, якою ішлі бацькі іхнія, якія слухалі прыказаньні ГОСПАДА. А яны рабілі насуперак.
І адпусьціў Егошуа народ, і пайшлі сыны Ізраіля, кожны ў спадчыну сваю, каб узяць на ўласнасьць зямлю.