Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 2:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 тады народ служыў Госпаду ва ўсе дні Ісуса і ва ўсе дні старэйшынаў, жыцьцё якіх прадоўжылася пасьля Ісуса і якія бачылі ўсе вялікія дзеі Гасподнія, якія Ён зрабіў Ізраілю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І служылі яны ГОСПАДУ ў-ва ўсе дні Егошуа і старшыняў, якія жылі пасьля Егошуа і бачылі ўсе вялікія дзеяньні ГОСПАДА, якія ўчыніў Ён для Ізраіля.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 І служылі яны Госпаду ва ўсе дні Ешуа і старэйшын, якія жылі доўга па яго смерці, і бачылі ўсю вялікую справу Госпада, якую ўчыніў Ён для Ізраэля.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 2:7
8 Крыжаваныя спасылкі  

Дык вось, любасныя мае, як вы заўсёды былі паслухмяныя ня толькі ў прысутнасьці маёй, але яшчэ болей сёньня ў адсутнасьці маёй, са страхам і трымценьнем выконвайце сваё збавеньне,


І служыў Ізраіль Госпаду ва ўсе дні Ісуса і ва ўсе дні старэйшынаў, жыцьцё якіх прадоўжылася пасьля Ісуса, і якія бачылі ўсе дзеі Госпада, якія Ён учыніў Ізраілю.


І рабіў Ёас заўгоднае ў вачах Гасподніх ва ўсе дні Ёдая сьвятара.


І рабіў Ёас спадобнае ў вачах Гасподніх ва ўсе дні свае, пакуль настаўляў яго сьвятар Ёдай;


Калі Ісус адпусьціў народ, і пайшлі сыны Ізраілевыя, кожны ў свой надзел, каб атрымаць у спадчыну зямлю,


А калі памёр Ісус, сын Наваў, раб Гасподні, як было яму сто дзесяць гадоў,


але і судзьдзяў яны ня слухаліся, а хадзілі блудна сьледам за іншымі багамі і пакланяліся ім, хутка ўхіляліся ад шляху, якім хадзілі бацькі іхнія, слухаючыся запаведзяў Гасподніх. Яны так не рабілі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы