I сталася пасьля гэтых падзеяў, і Бог выспрабоўваў Абрагама, і сказаў яму: «Абрагаме!» I ён сказаў: «Вось я!»
СУДЗЬДЗЯЎ 2:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, ці будуць яны захоўваць шлях ГОСПАДА і хадзіць па ім, як захоўвалі бацькі іхнія, ці не?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб спакушаць імі Ізраіля: ці будуць яны трымацца шляху Гасподняга і хадзіць па ім, як трымаліся бацькі іхнія, ці не? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб праз іх выпрабаваць Ізраэль, ці будзе ён пільнаваць дарогу Госпадаву і хадзіць па ёй, як пільнавалі бацькі яго, ці не». |
I сталася пасьля гэтых падзеяў, і Бог выспрабоўваў Абрагама, і сказаў яму: «Абрагаме!» I ён сказаў: «Вось я!»
І толькі пры пасланцах князёў Бабілону, якіх яны паслалі да яго, каб даведацца пра цуд, які адбыўся ў зямлі [ягонай], Бог пакінуў яго, каб выспрабаваць яго, каб даведацца ўсё, што ў сэрцы ягоным.
I клікаў [Майсей] да ГОСПАДА, і паказаў яму ГОСПАД дрэва, і ён кінуў яго ў ваду, і стала салодкая вада. Там Ён даў яму пастановы і суд, і там выспрабаваў яго,
ня слухай словаў такога прарока або таго, які сьніць сны, бо выспрабоўвае вас ГОСПАД, Бог ваш, каб даведацца, ці ты любіш ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй.
Ён карміў цябе ў пустыні маннай, якой ня ведалі бацькі твае, каб цябе загартаваць і выспрабаваць цябе, каб даць табе добрае ў будучыні тваёй.
І памятай увесь шлях, якім вёў цябе ГОСПАД, Бог твой, сорак гадоў праз пустыню, каб зьмяніць цябе і выспрабаваць цябе, і даведацца, што ў сэрцы тваім, ці будзеш ты захоўваць прыказаньні Ягоныя, ці не.