Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 2:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 каб праз іх выпрабаваць Ізраэль, ці будзе ён пільнаваць дарогу Госпадаву і хадзіць па ёй, як пільнавалі бацькі яго, ці не».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, ці будуць яны захоў­ваць шлях ГОСПАДА і хадзіць па ім, як захоўвалі бацькі іхнія, ці не?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 каб спакушаць імі Ізраіля: ці будуць яны трымацца шляху Гасподняга і хадзіць па ім, як трымаліся бацькі іхнія, ці не?

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 2:22
12 Крыжаваныя спасылкі  

Пасля гэтых падзей Бог захацеў выпрабаваць Абрагама і сказаў яму: «Абрагаме!» Ён адказаў: «Вось я».


Калі, аднак, прыбылі паслы ад князёў Бабілона, пасланыя імі да яго, каб запытацца пра цуд, які здарыўся ў краі, тады пакінуў яго Бог, каб выпрабаваць, каб выявілася ўсё, што было ў яго сэрцы.


А Ён ведае дарогу маю, і калі выпрабуе мяне, я выйду [чысты], як золата.


Бо Ты праверыў нас, Божа наш, агнём нас выпрабаваў, як выпрабоўваюць срэбра.


І паклікаў ён Госпада, Які паказаў яму дрэва; калі ўкінуў ён яго ў ваду, вада ператварылася ў салодкую. Там устанавіў для народа Госпад пастановы і прыказанні, і там выпрабаваў яго,


Як агнём правяраецца срэбра і горнам золата, так сэрцы правярае Госпад.


то не слухай слоў такога прарока або снавідца, бо выпрабоўвае цябе Госпад, Бог ваш, каб даведацца, ці любіш ты Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй, ці не.


і карміў цябе маннай у пустыні, чаго не ведалі бацькі твае, і пасля таго, як упакорыў і выпрабаваў цябе, урэшце пашкадаваў цябе,


І ўспамінай усе шляхі, якімі выводзіў цябе Госпад, Бог твой, на працягу гэтых сарака гадоў праз пустыню, каб упакорыць цябе і выпрабаваць, ды каб стала вядома, што ў душы тваёй, ці будзеш ты захоўваць прыказанні Яго, ці не.


Дык пакінуў Госпад гэтыя народы, і не захацеў зараз жа выганяць іх, і не аддаў іх у рукі Ешуа.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы