Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 14:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І плакала жонка Самсона перад ім, і казала: «Ненавідзіш ты мяне і не кахаеш, і таму загадкі, якую загадаў сынам народу майго, ня хочаш мне разгадаць». А ён сказаў: «Нават бацьку свайму і маці я не разгадаў бы яе. А як магу табе выявіць?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І плакала жонка Самсонава перад ім і казала: ты ненавідзіш мяне і не кахаеш; ты загадаў загадку сынам народу майго, а мне не разгадваеш яе. Ён сказаў ёй: бацьку майму і маці маёй не разгадаў яе; ці ж табе разгадаю?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ліла слёзы жонка Самсона перад ім і скардзілася, кажучы: «Ненавідзіш ты мяне і не любіш, таму загадку, якую загадаў сынам народа майго, не хочаш мне растлумачыць». А ён адказаў: «Нават бацьку свайму і маці не жадаю гаварыць аб гэтым, а як магу табе растлумачыць?»

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 14:16
4 Крыжаваныя спасылкі  

Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць адным целам.


І яна плакала перад ім сем тых дзён, калі спраўлялі банкет. У сёмы дзень нарэшце разгадаў ёй, бо яна вельмі дакучала яму. А яна як найхутчэй перадала гэта сынам народу свайго.


І сказала Даліла: «Як жа можаш ты казаць, што кахаеш мяне, калі душа твая не са мною? Тры разы схлусіў ты мне і не хацеў сказаць, у чым сіла твая вялікая».


І калі яна так штодзень дакучала і мучыла ўсьцяж яго, душа ягоная самлела аж да сьмер­ці і зьнемагла.