І межы для Дана былі завузкія, і выйшлі сыны Дана, і ваявалі супраць Лешэму, і здабылі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і захапілі яго, і абжыліся ў ім, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.
СУДЗЬДЗЯЎ 1:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І выпхнулі Амарэйцы сыноў Дана ў горы, і не далі ім зыйсьці ў даліну. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І заціснулі Амарэі сыноў Данавых у горах, бо не давалі ім сыходзіць у даліну. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Амарэі павыціскалі сыноў Дана ў горы і не далі ім месца, каб пашырыцца ў даліне. |
І межы для Дана былі завузкія, і выйшлі сыны Дана, і ваявалі супраць Лешэму, і здабылі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і захапілі яго, і абжыліся ў ім, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.
Нэфталі ня выгнаў жыхароў Бэт-Шэмешу і Бэт-Анату, і жыў між Хананейцаў, жыхароў зямлі гэтай, і жыхары Бэт-Шэмешу і Бэт-Анату былі ў яго прыгоннымі.
Амарэйцы жылі ў Гар-Хэрэсе, у Аялоне і ў Шаальбіме. І цяжэла над імі рука дому Язэпа, і яны былі ў яго прыгоннымі.
У той час не было валадара ў Ізраілі, а калена Дана шукала сабе зямлі ў спадчыну, бо аж да гэтага дня не была выдзелена ім спадчына сярод каленаў Ізраіля.