Тады прыходзьце і спрачайцеся са Мною, — кажа ГОСПАД. Хоць бы грахі вашыя былі, як пурпур, як сьнег стануцца белымі; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, стануцца як воўна.
РЫМЛЯНАЎ 5:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I дар не такі, як тое, што праз аднаго, які зграшыў; бо суд праз таго аднаго — на асуджэньне, а дар [ласкі] — на апраўданьне ад многіх грахоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дар ня як суд за аднаго грэшніка; бо суд за адну правіну прыносіць асуду, а дар мілаты за многія правіны - апраўданьне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дар не такі, што за аднаго [чалавека], што зграшыў, бо прысуд за аднаго – на пакаранне, а ласка – на апраўданне за многія злачынствы. |
Тады прыходзьце і спрачайцеся са Мною, — кажа ГОСПАД. Хоць бы грахі вашыя былі, як пурпур, як сьнег стануцца белымі; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, стануцца як воўна.
Я разьвеяў, як хмару, правіны твае, і грахі твае — як воблака. Вярніся да Мяне, бо Я адкупіў цябе!
Бо, калі вы будзеце адпускаць людзям грахі іхнія, то і вам адпусьціць Айцец ваш, Які ў небе.
Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.
Бо ўсе тыя, хто праз учынкі Закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто не трывае ў-ва ўсім, што напісана ў кнізе Закону, каб рабіць гэтае».
Бо хто захоўвае ўвесь Закон, але спатыкнецца ў [нечым] адным, той стаўся вінным у-ва ўсім.