РЫМЛЯНАЎ 14:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною схіліцца ўсякае калена, і ўсякі язык будзе вызнаваць Бога». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо напісана: «жыву Я, кажа Гасподзь: перада Мною схіліцца кожны род, і кожнае племя будзе вызнаваць Бога». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Напісана ж: «Жыву Я, – кажа Госпад, – перада Мною сагнецца кожнае калена ды кожны язык будзе вызнаваць Бога». |
Падымі навокал вочы свае і паглядзі! Усе яны сабраліся і ідуць да цябе. Як жывы Я, кажа ГОСПАД, усіх іх ты ўзложыш [на сябе], як аздобу, і будзеш падвязаная імі як нявеста.
Як жывы Я, кажа ГОСПАД, калі б Ехонія, сын Егаякіма, валадар Юды, быў пярсьцёнкам на правай руцэ Маёй, нават адтуль Я сарву яго!
Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, за тое, што ты сьвятыню Маю апаганіў усімі брыдотамі тваімі і ўсімі агідамі тваімі, Я таксама адкіну цябе, і ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадую [цябе].
Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Мааў будзе як Садом і сыны Амона — як Гамора, месцам крапівы і капальняй солі, і пусткаю на вякі. Рэшта народу Майго абрабуе іх, і пазасталыя з народу Майго возьмуць у спадчыну іх».
Дык кожнага, хто Мяне прызнае перад людзьмі, таго і Я прызнаю перад Айцом Маім, Які ў небе.
Бо калі ты вуснамі тваімі вызнаеш Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім будзеш верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены,
а [служыцелем] паганаў — дзеля літасьці, каб славілі Бога, як напісана: «Дзеля гэтага буду вызнаваць Цябе між паганамі і сьпяваць пра імя Тваё».
Бо шмат падманшчыкаў увайшло ў гэты сьвет, якія не вызнаюць Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе. Гэткі ёсьць падманшчык і антыхрыст.
І чатыры жывёлы казалі: «Амэн». І дваццаць чатыры старосты ўпалі і пакланіліся Таму, Які жыве на вякі вякоў.