Зычлівы валадар да слугі разумнага, але абурэньне ягонае на таго, хто асаромлівае яго.
РЫМЛЯНАЎ 13:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо начальнікі страшныя не для тых, якія робяць добрае, але [для тых, якія робяць] кепскае. А хочаш не баяцца ўлады, рабі добрае, і будзеш мець пахвалу ад яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо начальнікі страшныя не для добрых дзеяў, а для ліхіх. Ці хочаш не баяцца ўлады? Рабі дабро, і дастанеш пахвалы ад яе; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо начальнікі страшныя не дабрадзеям, але ліхадзеям. Хочаш не баяцца ўлады? Дык рабі дабро, і будзеш мець пахвалу ад яе. |
Зычлівы валадар да слугі разумнага, але абурэньне ягонае на таго, хто асаромлівае яго.
Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.
Бо [начальнік — гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш злое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць злое.
Калі будзе спрэчка паміж людзьмі, няхай яны стануць перад судом, і судзяць іх, і праведнага прызнаюць нявінным, а вінаватага пакараюць.