Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, Я кладу на Сыёне камень, камень выпрабаваны, вуглавы, каштоўны, моцна ўгрунтаваны. Хто верыць у Яго, ня будзе ўцякаць.
РЫМЛЯНАЎ 10:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Пісаньне кажа: «Кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо Пісаньне кажа: «кожны, хто верыць у Яго, не пасаромлены будзе». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пісанне ж кажа: «Усякі, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены». |
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, Я кладу на Сыёне камень, камень выпрабаваны, вуглавы, каштоўны, моцна ўгрунтаваны. Хто верыць у Яго, ня будзе ўцякаць.
І будуць валадары выхавацелямі тваімі, а валадаркі іхнія — карміцелькамі тваімі. Абліччам да зямлі будуць пакланяцца табе і будуць лізаць пыл ног тваіх, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, і ня будуць асаромлены тыя, якія спадзяюцца на Мяне».
як напісана: «Вось, Я кладу на Сыёне камень спатыкненьня і скалу згаршэньня; і кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».
Дзеля гэтага і зьмешчана ў Пісаньні: «Вось, Я кладу ў Сыёне кутні Камень, выбраны, каштоўны, і хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».