РУТ 4:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Абэд нарадзіў Есэя, а Есэй нарадзіў Давіда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Авід спарадзіў Есэя; Есэй спарадзіў Давіда. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абэд быў бацькам Ясэя, Ясэй быў бацькам Давіда. |
І назвалі суседкі імя ягонае, кажучы: «Нарадзіўся сын у Наомі». І назвалі імя ягонае Абэд. Ён — бацька Есэя, бацькі Давіда.
Быў адзін чалавек у Раматаіме, Цуфіт з гары Эфраіма, імем Элькана, сын Ерахама, сына Элігу, сына Таку, сына Цуфа, Эфрацянін.
І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён ня быў валадаром над Ізраілем. Напоўні рог свой алеем і ідзі. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо сярод сыноў ягоных Я ўбачыў для Сябе валадара».
А Давід быў сынам Эфрацяніна з Бэтлеему Юдэйскага, імя ягонае — Есэй. Ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо старым і ў гадах пажылых.