І наблізіліся слугі ягоныя, і прамовілі да яго: «Бацька мой, калі б пра рэчы вялікія прамовіў да цябе прарок, ці ты не зрабіў бы? А тым больш, калі ён сказаў табе: “Памыйся і будзеш ачышчаны”».
РУТ 2:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Боаз Рут: «Паслухай мяне, дачка мая. Не хадзі зьбіраць на іншыя палі і не адыходзь адсюль, і заставайся з дзяўчатамі маімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ваоз Руце: паслухай, дачка мая, не хадзі зьбіраць на другое поле і не пераходзь адсюль, а будзь тут з маімі служанкамі; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кажа Баоз Рут: «Слухай, дачка: не ідзі больш збіраць каласы на іншае поле і не адыходзь з гэтага месца, а далучыся да маіх дзяўчат. |
І наблізіліся слугі ягоныя, і прамовілі да яго: «Бацька мой, калі б пра рэчы вялікія прамовіў да цябе прарок, ці ты не зрабіў бы? А тым больш, калі ён сказаў табе: “Памыйся і будзеш ачышчаны”».
Калі будзеце жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля і не зьбірай каласоў, што засталіся.
І вось, прынесьлі да Яго спараліжаванага, які ляжаў на ложку. І, бачачы веру іх, Ісус сказаў спараліжаванаму: «Будзь пэўным, дзіця! Адпускаюцца табе грахі твае».
Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: «Будзь пэўная, дачка! Вера твая збавіла цябе». І жанчына ў тую ж гадзіну паздаравела.
Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.
І яна сказала: “Дазволь мне зьбіраць і падбіраць між снапамі за жняцамі”. І яна прыйшла, і застаецца ад раніцы аж да цяпер, а ў доме не адпачывала».
Падымі вочы твае на поле, на якім жнуць, і хадзі за імі, бо я загадаў хлопцам не чапаць цябе. І калі будзеш смагнуць, падыходзь да глякоў і напіся з таго, адкуль чэрпаюць юнакі».
І ГОСПАД зноў паклікаў Самуэля, і сказаў: «Самуэль, Самуэль». Той пабег да Гэлія і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». Ён сказаў: «Я ня клікаў цябе, сын мой. Вяртайся і сьпі».