ПСАЛТЫР 18:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо я захоўваў шляхі ГОСПАДА і не адступаў бязбожна ад Бога майго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо я пільнаваў шляхі Госпада і не адступаўся нягодна ад Бога майго. |
Пасьля гэтага Ісус знаходзіць яго ў сьвятыні і кажа яму: «Вось, ты стаўся здаровым, не грашы больш, каб ня сталася з табою нешта горшае».
тады скажаш перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго: “Узяў я з дому свайго тое, што сьвятое, і даў лявіту, прыхадню, сіраце і ўдаве, паводле ўсіх прыказаньняў Тваіх, як Ты загадаў мне. Я не парушыў прыказаньняў Тваіх і не забыўся [пра іх].
Не спажываў я іх у [дзень] жалобы, ня ўзяў нічога з іх, калі быў нячысты, не даваў з іх нічога памёршаму. Я слухаў голас ГОСПАДА, Бога майго, і зрабіў усё, што Ты загадаў мне.