На вякі, ГОСПАДЗЕ, слова Тваё сьцьверджана на небе!
ЛАМЕД. Навечна, Госпадзе, слова Тваё ўсталявана на небе.
Дзеі рук Ягоных — праўда і суд; усе загады Ягоныя верныя,
замацаваныя на вякі вечныя, зробленыя ў праўдзе і справядлівасьці.
Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх.
Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй.
Пра міласэрнасьць ГОСПАДА буду сьпяваць вечна; з пакаленьня ў пакаленьне буду апавядаць пра вернасьць Тваю вуснамі маімі.
Высыхае трава, вяне кветка, але слова Бога нашага трывае на вякі.
Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.
але слова Госпада трывае на вякі. А гэта ёсьць тое слова, якое вам дабравешчана.
А мы, паводле Ягонага абяцаньня, чакаем новага неба і новае зямлі, на якіх праведнасьць жыве.