Дзеля гэтага я люблю прыказаньні Твае больш, чым золата, золата найчысьцейшае.
Дзеля таго люблю я загады Твае больш за чыстае золата,
На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў.
І буду мець пацяшэньне ў прыказаньнях Тваіх, якія я ўзьлюбіў.
Лепшы для мяне закон вуснаў Тваіх, чым тысячы золата і срэбра.
Страх перад ГОСПАДАМ чысты, ён будзе трываць вечна. Суды ГОСПАДА праўдзівыя, а таксама справядлівыя.
Нашмат лепш прыдбаць мудрасьць, чым золата, і лепей прыдбаць розум, чым срэбра.
бо мудрасьць лепшая за пэрлы, і ніякія каштоўнасьці не параўнаюцца з ёю.
Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая — сярод паганаў дабравесьціць пра недасьледнае багацьце Хрыстовае