І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і дом валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
ПЛАЧ 2:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Госпад стаў як вораг, праглынуў Ізраіля, праглынуў усе палацы ягоныя, зруйнаваў гарады ўмацаваныя ягоныя і памножыў у дачкі Юды стогн і смутак. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь зрабіўся - як непрыяцель, зьнішчыў Ізраіля, спустошыў усе харомы ягоныя, разбурыў умацаваньні яго, і памножыў дачцэ Юдавай смутак і плач. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад стаўся як вораг, праглынуў Ізраэля, праглынуў усе пабудовы яго, знішчыў вежы яго ды памножыў у дачкі Юды боль і смутак. |
І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і дом валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
І Я прыцісну Арыэля, і станецца смутак і стогн, і ён станецца для Мяне як вогнішча Божае.
Але яны сталіся непаслухмянымі і засмуцілі Духа Сьвятога Ягонага, і стаўся Ён для іх ворагам, і пачаў ваяваць з імі.
І сказаў ГОСПАД мне: «Калі б [нават] Майсей і Самуэль сталі перад абліччам Маім, душа Мая ня [зьвернецца] да народу гэтага! Выгані [іх] ад аблічча Майго, няхай яны адыйдуць!
“Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Вось, Я адвярну назад прылады ваенныя, якія ў руках вашых і якімі вы ваюеце з валадаром Бабілонскім і з Халдэйцамі, што аблягаюць вас звонку муроў, і зьбяру іх у сярэдзіне гораду гэтага.
Усе, што любілі цябе, забыліся пра цябе, і не шукаюць цябе, бо Я ўдарыў цябе ўдарам варожым, жудаснай карай за шматлікія беззаконьні твае, бо памножыліся грахі твае.
І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і дом валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
Праглынуў Госпад, не пашкадаваў усе пашы Якуба; зруйнаваў у абурэньні Сваім гарады ўмацаваныя дачкі Юды, кінуў на зямлю, апаганіў валадарства і князёў ягоных.
Нацягнуў лук Свой, як вораг, выставіў правіцу Сваю, як прыгнятальнік, і забіў усё што было каштоўнае для вока; у намёце дачкі Сыёну выліў гнеў Свой, як агонь.
І Ён разгарнуў яго перад абліччам Маім; а быў ён запісаны з аднаго і другога боку, і былі ў ім запісаныя лямант, уздыханьне і бедаваньне.
І сказаў Самуэль: «Навошта ты пытаешся ў мяне, калі ГОСПАД адступіўся ад цябе і стаўся ворагам тваім?