І ўсе начыньні Дому Божага, вялікія і малыя, і скарбы Дому ГОСПАДА, і скарбы валадара і князёў ягоных, усё завёз ён у Бабілон.
ПЛАЧ 1:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыгнятальнік выцягнуў руку сваю на ўсе каштоўныя рэчы ейныя, яна бачыла, што ўвайшлі ў сьвятыню ейную пагане, пра якіх Ты загадаў, што яны ня ўвойдуць у царкву Тваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вораг руку працягнуў на ўсе скарбы ягоныя; ён бачыць, як уваходзяць язычнікі ў сьвятыню ягоную, пра якую Ты наказаў, каб яны ня ўступалі ў сходню Тваю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вораг працягнуў руку сваю на ўсе яго каштоўнасці, а ён глядзеў на паганаў, як уварваліся ў святыню яго, хоць забараніў Ты ім уваходзіць на сход Твой. |
І ўсе начыньні Дому Божага, вялікія і малыя, і скарбы Дому ГОСПАДА, і скарбы валадара і князёў ягоных, усё завёз ён у Бабілон.
У той дзень чыталі з кнігі Майсея ў вушы народу і знайшлі напісанае ў ёй, што ня ўвойдзе Аманянін і Мааўлянін у царкву Божую на вякі,
На кароткі час завалодалі прыгнятальнікі нашыя народам сьвятасьці Тваёй, патапталі сьвятыню Тваю.
Багацьце тваё і скарбы твае Я аддам на рабунак бяз платы за ўсе грахі твае ў-ва ўсіх межах тваіх.
І Я аддам усе багацьці гораду гэтага, увесь набытак ягоны і ўсе каштоўнасьці ягоныя, і ўсе скарбы валадароў Юды Я аддам у рукі ворагаў іхніх, каб іх зрабавалі, і забралі, і вывезьлі ў Бабілон.
Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў пра слупы, пра мора мядзянае, пра падставы і пра рэшту начыньня, якое засталося ў горадзе гэтым,
Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, пра начыньне, якое засталося ў Доме ГОСПАДА, і ў доме валадара Юды, і ў Ерусаліме:
Голас тых, якія ўцякаюць, і тых, якія выйшлі з зямлі Бабілонскай, каб абвясьціць на Сыёне пра помсту ГОСПАДА, Бога нашага, пра помсту за сьвятыню Ягоную.
“Мы асаромленыя, бо чулі зьнявагу, і ганьба пакрыла абліччы нашыя, бо ўвайшлі чужынцы ў сьвятыню Дому ГОСПАДА”.
І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і дом валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
Узгадвае Ерусалім у дні нядолі сваёй і гаротнасьці сваёй усе каштоўнасьці свае, якія былі ў дні даўнейшыя, [перад тым,] як патрапіў народ ягоны ў руку прыгнятальніка, і няма нікога, хто дапаможа яму, і бачаць гэта прыгнятальнікі, і сьмяюцца з руінаў ягоных.
Вы ўвялі чужынцаў, неабрэзаных сэрцам і неабрэзаных целам, каб яны былі ў сьвятыні Маёй, і паганілі Дом Мой, калі складалі ў ахвяру хлеб Мой, тлушч і кроў; і парушылі запавет Мой брыдотамі сваімі,
І Я адвярну ад іх аблічча Маё, і скарб Мой будзе зьняслаўлены. І ўвойдуць да яго рабаўнікі, і зьняславяць яго.
І сказаў Ён ім: «Апаганьце таксама сьвятыню, і панадворкі ейныя закідайце трупамі!» І выйшлі яны, і забівалі ў горадзе.
А калі ўбачыце агіду спусташэньня, як сказана праз Данііла прарока, што стане там, дзе не павінна, — хто чытае, няхай разумее, — тады тыя, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы,
Ня ўвойдзе байструк у царкву ГОСПАДА, нават у дзясятым пакаленьні ня ўвойдзе ён у царкву ГОСПАДА.
Ня ўвойдзе Аманянін і Мааўлянін у царкву ГОСПАДА нават у дзясятым пакаленьні; ня ўвойдзе ён у царкву ГОСПАДА на вякі,