Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




НЭЭМІІ 3:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Каля яго адбудоўваў Узіэль, сын Харгая, з залатароў; а каля яго адбудоўваў Ханані, сын зельніка. Яны аднавілі [муры] Ерусаліму аж да муру шырокага.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Каля іх папраўляў Узііл, сын Харгаі, срэбранік, а каля яго папраўляў Хананія, сын Гаракахіма. І аднавілі Ерусалім да сьцяны шырокай.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

побач іх аднавіў Азіэль, сын Араі з залатароў, і каля яго гандляр фарбамі і мазямі Хананія, і ўмацавалі Ерузалім аж да Шырокага мура.

Глядзіце раздзел



НЭЭМІІ 3:8
6 Крыжаваныя спасылкі  

I загадаў Язэп слугам сваім лекарам забальзамаваць бацьку ягонага; і забальзамавалі лекары Ізраіля.


І другі хор ішоў насустрач ім, і за ім я і палова народу па муры ад Вежы Печаў аж да Муру Шырокага,


I зробіш з гэтага алей сьвятога памазаньня, масьць мяшаную работы мяшальніка масьцяў. Алей сьвятога памазаньня гэта будзе.


Мёртвая муха робіць сьмярдзючым алей, і вылівае яго знаўца пахошчаў. Больш важыць малое глупства, чым мудрасьць і слава.


Тыя, што выцягваюць золата з капшука і срэбра важаць на вагах, наймаюць залатара, каб зрабіў бога, і кленчаць перад ім, і пакланяюцца яму,