Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 30:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 I зробіш з гэтага алей сьвятога памазаньня, масьць мяшаную работы мяшальніка масьцяў. Алей сьвятога памазаньня гэта будзе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 і зрабі з гэтага міра для сьвяшчэннага памазаньня, масьць складзеную майстрам, які складае масьці: гэта будзе міра для сьвяшчэннага памазаньня;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 І зрабі алей для святога намашчэння; кадзіла састаўное працы майстра складальніка намашчэнняў; хай будзе гэта святы алей для памазання.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 30:25
18 Крыжаваныя спасылкі  

І сьвятар Цадок узяў рог алею з Сялібы, і памазаў Салямона, і затрубіў у рог, і закрычаў увесь народ: «Няхай жыве валадар Салямон!»


І з сыноў сьвятарскіх былі складальнікі масьцяў з пахошчаў.


Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай,


Тады, гаворачы ў відзежы да багабойнага Твайго, Ты сказаў: «Я даў успамогу волату, узвысіў юнака з народу.


I апранеш у іх Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных з ім, і памажаш іх, і напоўніш рукі іхнія, і пасьвяціш іх, і яны будуць сьвятарамі Маімі.


I возьмеш кроў, якая на ахвярніку, і алей памазаньня, і пакропіш Аарона і сыноў ягоных, і адзеньне ягонае, і адзеньні сыноў ягоных з ім; і будзе асьвячоны ён і адзеньне ягонае, і сыны ягоныя, і адзеньні сыноў ягоных з ім.


I возьмеш алей памазаньня, і выльеш на галаву ягоную, і памажаш яго.


і касіі пяцьсот [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні, і алею аліўкавага гін.


На цела чалавека ня будуць узьліваць яго, і паводле складу ягонага не рабіце падобнага да яго. Ён — сьвяты, сьвятым мае быць для вас.


I зробіш з гэтага кадзіла мяшанае работай мяшальніка масьцяў, пасоленае, чыстае, сьвятое.


і ахвярнік каджэньня, і насілы для яго, і алей памазаньня і пахкае кадзіла, і заслону на ўваходзе ў Сялібу,


I зрабіў алей памазаньня сьвятога і пахкае кадзіла чыстае, работы мяшальніка масьцяў.


I возьмеш алей памазаньня, і памажаш Сялібу і ўсё, што ў ёй, і асьвяціш яе і ўсе прыналежнасьці ейныя, і бу­дзе Сьвятой.


Мёртвая муха робіць сьмярдзючым алей, і вылівае яго знаўца пахошчаў. Больш важыць малое глупства, чым мудрасьць і слава.


Потым узяў Майсей алей памазаньня, і памазаў Сялібу разам з усім, што ў ёй было, і асьвяціў гэта.


«Вазьмі Аарона і сыноў ягоных, адзеньне, алей памазаньня, бычка на ахвяру за грэх, два бараны і кош прэсных хлябоў.


І выратуе грамада забойцу ад рукі мсьціўца за кроў і верне яго грамада ў горад прыбежышча, куды ён уцёк, і ён будзе там жыць да сьмерці сьвятара вялікага, які памазаны сьвятым алеем.


Ты палюбіў праведнасьць і зьненавідзеў беззаконьне. Дзеля гэтага памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем весялосьці больш за таварышаў Тваіх».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы