НЭЭМІІ 3:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А каля іх, насупраць дому свайго, адбудоўваў Едая, сын Харумафа; а каля яго адбудоўваў Хаттуш, сын Хашаўнэя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Каля іх і насупраць дома свайго папраўляў Едая, сын Харумафа, а каля яго папраўляў Хатуш, сын Хашаўніі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і побач яго, насупраць свайго дома, аднавіў Ядая, сын Гарамафа, і каля яго аднавіў Гат, сын Гасабніі. |
Другі адцінак адбудоўвалі Малхія, сын Харыма, і Хашуў, сын Пахат-Маава, [яны адбудоўвалі] таксама Вежу Печаў.
За імі адбудоўваў Бэн’ямін і Хашуў насупраць дому свайго; за імі адбудоўваў Азарыя, сын Маасэі, сына Ананіі, каля дому свайго.
І сказалі лявіты Ешуа, Кадміэль, Бані, Хашаўнэя, Шэрэвія, Годыя, Шэванія, Пэтахія: «Устаньце, дабраславіце ГОСПАДА, Бога свайго, ад веку аж на вякі. Няхай дабраслаўляюць імя славы Тваёй, і няхай яно будзе ўзьвялічана па-над усе дабраславенствы і хвалу!