І сказаў народу, які жыў у Ерусаліме, каб давалі частку для сьвятароў і лявітаў, каб яны ўмацаваліся ў Законе ГОСПАДА.
НЭЭМІІ 13:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я даведаўся, што [належныя] часткі ахвяраў не давалі лявітам, і яны разьбегліся, кожны да поля свайго, лявіты і сьпевакі, якія рабілі працу сваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яшчэ даведаўся я, што лявіты і сьпевакі, якія рабілі сваю справу, разьбегліся, кожны на сваё поле. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даведаўся я, што належныя часткі ахвяр не далі левітам і ўсе спевакі і левіты, якія спаўнялі службу, уцяклі ў свае землі. |
І сказаў народу, які жыў у Ерусаліме, каб давалі частку для сьвятароў і лявітаў, каб яны ўмацаваліся ў Законе ГОСПАДА.
і пачаткі цеста нашага, і дароў нашых, і плод усіх дрэваў, віна і алею прыносіць для сьвятароў у каморы Дому Бога нашага, і дзесяціны зямлі нашай [прыносіць] для лявітаў, і гэтыя лявіты будуць браць дзесяціны ў-ва ўсіх гарадах працы нашай.
бо ў гэтыя каморы будуць прыносіць сыны Ізраіля і сыны Левія дары збожжа, віна і алею; і там [таксама] начыньне, якое асьвячонае, сьвятары, якія служаць, прыдзьвернікі і сьпевакі. І мы не пакінем Дому Бога нашага!
І ўвесь Ізраіль у дні Зэрубабэля і ў дні Нээміі даваў часткі [маёмасьці] для сьпевакоў і прыдзьвернікаў; і давалі сьвятыя [ахвяры] лявітам, а лявіты давалі сьвятыя [ахвяры] сынам Аарона.
Не ахвяроўваў ты Мне ягня на цэласпаленьне і ахвярамі крывавымі тваімі не ўслаўляў Мяне.
Ці можа чалавек абкрадваць Бога? Вы абкрадваеце Мяне. І вы кажаце: «У чым мы абкрадваем Цябе?» У дзесяціне і ахвяраваньнях.
«Загадай сынам Ізраіля, каб далі лявітам са спадчыны сваёй гарады, у якіх яны б жылі, і пашы кругом гарадоў дайце лявітам.