І панаваў ён над усімі валадарамі ад ракі аж да зямлі Філістынскай і аж да межаў Эгіпту.
НЭЭМІІ 12:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны [былі] ў дні Ёякіма, сына Ешуа, сына Ёцадака, і ў дні Нээміі, ваяводы, і Эзры, сьвятара і кніжніка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны былі ў дні Ёакіма, сына Ісусавага, сына Ёсэдэкавага, і ў дні начальніка вобласьці і кніжніка Эздры, сьвятара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны жылі ў дні Ёакіма, сына Ешуа, сына Ёсэдэка, і ў дні Нэгэміі, намесніка, і Эздры, святара і кніжніка. |
І панаваў ён над усімі валадарамі ад ракі аж да зямлі Філістынскай і аж да межаў Эгіпту.
I вось водпіс лісту, які даў валадар Артаксэркс Эзры сьвятару, кніжніку, кніжніку словаў прыказаньняў ГОСПАДА і пастановаў Ягоных для Ізраіля:
гэты Эзра выйшаў з Бабілону. Ён быў кніжнік, знаўца Закону Майсеевага, які даў ГОСПАД, Бог Ізраіля. I даў яму валадар усё паводле ўсякай просьбы ягонай, бо рука ГОСПАДА, Бога ягонага, [была] на ім.
І сабраўся народ, як адзін чалавек, на плошчы, якая перад Брамай Воднаю, і сказалі Эзры кніжніку, каб прынёс кнігу Закону Майсея, якую ГОСПАД загадаў [выконваць] Ізраілю.
І Нээмія, ён жа Тыршата, і Эзра, сьвятар і кніжнік, і лявіты, якія навучалі народ, сказалі ўсяму народу: «Дзень гэты пасьвячоны ГОСПАДУ, Богу вашаму, ня будзьце ў жалобе і ня плачце», бо ўвесь народ плакаў, слухаючы словы Закону.